Вы тут

Расійскі тэлеканал замяніў фінальныя тытры "Брата-2" на кадры пагромаў у ЗША

Пратэсты ў ЗША / Reuters

Расійскі Першы тэлеканал замяніў фінальныя тытры мастацкага фільма Аляксея Балабанава "Брат-2" на кадры пагромаў у ЗША. Адбылося гэта ўвечары 7 чэрвеня. Фільм паказалі да 20-х угодкаў яго стварэння. Аднак гледачы наўрад ці чакалі такога фіналу. Кадры масавых беспарадкаў у Злучаных Штатах ішлі пад песню "Гудбай, Амерыка" гурта "Наўтылус Пампіліус". Нямала людзей абурылася гэтым у сацсетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.