Расійскі спецназ падзякаваў беларускаму “Алмазу” за еўрапейскі досвед

Расійскі спецназ падзякаваў беларускаму “Алмазу” за еўрапейскі досвед

Камандзір расійскага СОБРа палкоўнік Вячаслаў Пыткоў у часопісе “Спецназ” падзякаваў беларускаму “Алмазу” за перадачу атрыманага на Захадзе досведу. На гэта звярнуў увагу аналітык Ягор Лебядок.

У 6-м нумары часопіса “Спецназ” камандзір расійскага СОБРа піша, што “ў Расіі “Алмаз” добра вядомы, у тым ліку дзякуючы сваім рэгулярным выступам на турнірах”.

“Нам таксама цікавы досвед, які алмазаўцы пераймаюць у падраздзяленняў іншых краін, з якімі мы, на жаль, не можам мець зносіны. У “Алмаза” такая магчымасць ёсць”, — сказаў расійскі сілавік.

“Вось і думай: ці то нашы мэтанакіравана зліваюць атрыманую на Захадзе інфармацыю пра падрыхтоўку, бо вядуць выведку ў інтарэсах РФ, ці то проста па дабрыні душэўнай дзеляцца. У кожным выпадку яны спрыяюць зняццю пэўных абмежаванняў на інфармацыю для спецпадраздзяленняў РФ з боку іншых дзяржаў”, — разважае Ягор Лебядок.

Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам (СПБТ) “Алмаз” — антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне МУС Беларусі. Такія ж спецпадраздзяленні антытэрору ёсць у многіх краін.

СОБР — спецыяльны атрад хуткага рэагавання Расгвардыі. Быў створаны для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, аднак бярэ ўдзел у антытэрарыстычных аперацыях.
 

Расійскі спецназ падзякаваў беларускаму “Алмазу” за еўрапейскі досвед

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі