Расійскі гісторык заклікаў аддаць Калінінградскую вобласць Беларусі

Калінінградскі гісторык Сямён Бяссонаў лічыць, што “70 гадоў расійскага ўпраўлення Усходняй Прусіяй прывялі да поўнай катастрофы". Паводле яго слоў, "найпрыгажэйшыя нямецкія асабнякі сталі камунальнымі кватэрамі, дагледжаныя сядзібы ператварыліся ў аварыйныя развалюхі, а інфраструктура дэградавала да афрыканскага ўзроўню".

Бяссонаў заклікае ўлады Расіі прызнаць відавочнае і "аддаць Калінінград таму, хто можа яго хоць бы збольшага аднавіць і падтрымліваць, гатовы рабіць гэта і ўжо даказаў, што можа кіраваць па-еўрапейску". Расійскі гісторык перакананы, што Беларусь тут — "самы відавочны кандыдат”.

Як паведамляла Еўрарадыё, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 кастрычніка сёлета Аляксандр Лукашэнка паведаміў, быццам прапаноўваў Уладзіміру Пуціну перадаць Калінінградскую вобласць Беларусі. Лукашэнка паабяцаў стварыць там квітнеючы край.

Беларусы захапілі Калінінградскую вобласць (фотафакт)
 

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі