Расійскі газ падаражэў для Беларусі да 141 долара за тысячу кубаметраў

Расійскі газ падаражэў для Беларусі да 141 долара за тысячу кубаметраў

Расійскі газ для Беларусі з 1 студзеня 2017 года падаражэў на 6,81% да 141,1 долара за тысячу кубаметраў. Гэта вынікае з ліста намесніка старшыні праўлення Газпрама Валерыя Голубева міністру энергетыкі Расіі Аляксандру Новаку. У лісце змешчаныя тлумачэнні, чаму кошт для Беларусі не можа быць такім, як у Расіі.

Як паведамляе РБК, спасылаючыся на гэты дакумент, расійская газавая манаполія вызначае кошт паліва па формуле, у якой улічваюцца кошт газу ў Ямала-Нянецкая аўтаномнай акрузе, кошт транспартоўкі і захоўвання газу,курс долара да расійскага рубля і паправачны каэфіцыент, які ўлічвае змяненне спажывецкім коштаў у ЗША. У выніку і атрымліваецца 141,11 долара за тысячу кубаметраў. У мінулым годзе было 132 долара.

Раней міністр энергетыкі Расіі заяўляў, што ў пытанні цаны за газ для Беларусі магчымы кампраміс, калі будзе выплачаная пазыка за ранейшыя пастаўкі. На люты 2017 года даўгі складалі 550 мільёнаў долараў. Таксама расійскія ўлады заяўляюць, што беларускі бок з пачатку 2016 года плаціць за газ па 73 долара за тысячу кубаметраў, бо лічыць гэтую цану справядлівай.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі