Расійскі блогер: "Усе разумеюць, што Беларусь — гэта тэатр аднаго акцёра"

Расійскі блогер: "Усе разумеюць, што Беларусь — гэта тэатр аднаго акцёра"

У часы каранавіруса расійскі відэаблогер, былы футбаліст Яўген Савін (YouTube-канал "Красава") доўга жыў у Беларусі (у сваякоў жонкі пад Слуцкам) і пасля вяртання на радзіму падзяліўся сваімі ўражаннямі. Ён цяпер на двухтыднёвай самаізаляцыі ў Маскве і абураецца тым, што расійская дзяржава "саджае людзей на каранцін" і пры гэтым не забяспечвае іх "нейкім мінімумам", тымі ж ахоўнымі маскамі.

"Мне, дарэчы, было вельмі цікава, ці пракоціць у Лукашэнкі ўся гэтая гісторыя [з каранавірусам і адсутнасцю каранціну], — кажа Савін. — Да Беларусі была прыкавана вялікая ўвага, у тым ліку да футбола. Не ведаю, што яшчэ павінна адбыцца ў свеце, каб усюды глядзелі вашу вышэйшую лігу, у тым ліку ў Расіі".

Блогер выказаў шкадаванне, што беларускія клубы наўрад ці змогуць "нешта з гэтага выціснуць". Ён лічыць малаверагодным прыход тых жа новых інвестараў.

"Думаю, усё застанецца як ёсць: брэсцкае "Дынама", БАТЭ і "Шахцёр", — працягвае Савін. — Хоць мне, напрыклад, днямі пісалі з Новай Зеландыі, прасілі кантакт генеральнага дырэктара "Слуцка". Не ведаю, што хочуць, але раптам нешта цікавае".

Ён лічыць пацешным той факт, што ў таго ж "Слуцка" ёсць фан-клубы ў замежжы. Але мяркуе, што "манетызаваць гэта будзе складана". "Усе разумеюць, што Беларусь — гэта тэатр аднаго акцёра", — кажа расійскі блогер. Паводле яго слоў, у нашай краіне "усім кіруе адзін інвестар".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі