Вы тут

Расійскі амбасадар наведаў беларускія абаронныя прадпрыемствы

Міхаіл Бабіч падчас агляду беларускай вайсковай тэхнікі / belarus.mid.ru

21 студзеня расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч наведаў ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" і ААТ "Пеленг", паведамляе прэс-служба расійскага дыппрадстаўніцтва

Абодва прадпрыемствы з'яўляюцца абарончымі і ўваходзяць у Дзяржваенпрам Беларусі. Падчас візіту прадстаўніка Расіі суправаджаў кіраўнік беларускага абароннага канцэрну Раман Галоўчанка

Бабіч абмеркаваў з Галоўчанкам, а таксама гендырэктарам МЗКЦ Ігарам Летавым і гендырэктарам ААТ "Пеленг" Уладзімірам Пакрышкіным пытанні беларуска-расійскай супрацы і далейшыя перспектывы.

Каля 90% прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў пастаўляецца ў Расію. На базе беларускіх шасі ўсталёўваюцца ракетны комплекс стратэгічнага прызначэння "Тополь-М", аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Іскандэр", а таксама рэактыўная сістэма залпавага агню "Ураган" і зенітна-ракетныя сістэмы С-300 і С-400.

ААТ "Пеленг" супрацоўнічае з расійскімі абароннымі прадпрыемствамі ў стварэнні сучасных прыцэльных комплексаў для сістэм кіравання агнём перспектыўных узораў бранятанкавай тэхнікі, а таксама ў распрацоўцы цеплавізійных прыцэлаў для БТР-82А і стварэнні сумесна з ААТ "КЭМЗ" кулямётнай ўстаноўкі ДПУ-72А.