Расійская авіякампанія Nordwind адкрывае рэйс Казань — Мінск

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё

Расійская авіякампанія Nordwind адкрывае рэйс Казань — Мінск, паведамляецца ў тэлеграм-канале Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

Першы самалёт з міжнароднага аэрапорта Казані вылеціць ужо сёння ў 23:35. У Мінску ён будзе ў суботу ў 02:05. Назад борт адправіцца ў 03:05 з пасадкай у Казані ў 05:25. Рэйс будзе выконвацца на лайнерах Boeing 737. Квіткі ўжо ў продажы.

Палётная праграма па такім графіку запланавана да кастрычніка 2021 года, падкрэслілі ў мінскім аэрапорце.

Такім чынам, з'яўляцца яшчэ адна магчымасць выкарыстоўваць Казань як перасадачны пункт. "Белавія" лётае ў гэты горад па аўторках, прыбывае на месца ў ноч на сераду.

Нагадаем, што пасля таго, як авіязносіны паміж Беларуссю і большасцю еўрапейскіх краін былі перапыненыя, адзіным спосабам патрапіць туды сталі авіяпералёты з перасадкай. Наземная мяжа для большасці беларусаў закрыта са снежня 2020 года.

На гэтым фоне ў канцы траўня-пачатку чэрвеня было прынята рашэнне аб павелічэнні авіярэйсаў паміж Беларуссю і Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі