Расіяне зноў атакавалі беспілотнікамі збожжасховішчы ў Адэскай вобласці

Наступствы расійскай атакі / t.me/SJTF_Odes/

Наступствы расійскай атакі / t.me/SJTF_Odes/

Расіяне зноў нанеслі ўдары беспілотнікамі па збожжасховішчах у Адэскай вобласці Украіны. Як паведамляе hromadske.ua, уначы 23 жніўня атака працягвалася тры гадзіны. Яе мэтай было знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры рэгіёна.

Дзевяць дронаў Shahed удалося знішчыць. Аднак іншыя прарваліся, ёсць пашкоджанні на вытворча-перагрузачных комплексах, на збожжасховішчах. На адным з аб'ектаў быў пажар на плошчы 700 квадратных метраў. Ратавальнікі лакалізавалі агонь да 6-й гадзіны раніцы.

Расіяне зноў атакавалі беспілотнікамі збожжасховішчы ў Адэскай вобласці
t.me/SJTF_Odes/
Расіяне зноў атакавалі беспілотнікамі збожжасховішчы ў Адэскай вобласці
Расіяне зноў атакавалі беспілотнікамі збожжасховішчы ў Адэскай вобласці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі