Расіяне зноў абстралялі Украіну з тэрыторыі Беларусі

Расіяне зноў абстралялі Украіну з тэрыторыі Беларусі

Расіяне зноў абстралялі Украіну з тэрыторыі Беларусі. Расійскія самалёты прыляцелі з РФ і паміж 19:30 і 19:40 запусцілі каля сямі ракет у паўднёва-заходнім напрамку над Акцябрскім, Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнамі.

Пасля гэтага самалёты вярнуліся ў Расію — іх бачылі над Мсціслаўскім раёнам, які мяжуе з РФ.

Верагодна, ракеты, запушчаныя з Беларусі, трапілі ў аб'екты вайсковай інфраструктуры ў Сарнах Ровенскай вобласці Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі