Расіяне сёлета налічылі ў РФ 650 тысяч грамадзян Беларусі

Расіяне сёлета налічылі ў РФ 650 тысяч грамадзян Беларусі

У Расіі апублікавалі статыстычныя дадзеныя пра часовую міграцыю. У аналітычным зборніку з маніторынгам сацыяльна-эканамічнага становішча ў Расійскай Федэрацыі, падрыхтаваным экспертамі Інстытута сацыяльнага аналізу і прагназавання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце, адзначаецца, што на 1 лютага 2019-га на іх тэрыторыі часова знаходзілася 650238 грамадзян Беларусі. Гэта крыху больш, чым летась (643 тысячы), але менш, чым два гады таму (амаль 698 тысяч). У 2015 годзе беларусаў налічылі амаль 518 тысяч.

Дарэчы, на 1 студзеня бягучага года насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 475,6 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што на працу ў Расію выехала амаль 7% беларусаў.

Расіяне сёлета налічылі ў РФ 650 тысяч грамадзян Беларусі
ranepa.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі