Расіяне абстралялі гуманітарную калону на Харкаўшчыне

Наступствы абстрэлу / Getty Images

Расійскія вайскоўцы абстралялі гуманітарную калону ў Харкаўскай вобласці, паведамляе Служба бяспекі Украіны. Людзі знаходзіліся ў так званай "шэрай зоне" паміж вызваленымі населенымі пунктамі Харкаўскай і акупаванай часткай Луганшчыны.

У выніку абстрэлу загінула як мінімум 20 чалавек, у тым ліку дзеці.

Якой зброяй і адкуль быў зроблены абстрэл, пакуль не паведамляецца. СБУ вядзе расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.