Расія здымае санкцыі з дзевяці беларускіх прадпрыемстваў

Расія здымае санкцыі з дзевяці беларускіх прадпрыемстваў

Расія і Беларусь дамовіліся зняць абмежаванні на пастаўку сельгаспрадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Пра такую заяву міністра сельскай гаспадаркі РФ Аляксандра Ткачова паведамляе ТАСС.

Расійскі чыноўнік паведаміў, што перамовы на гэты конт толькі штоскончыліся. "Мы сёння адкрылі два прадпрыемствы па перапрацоўцы мяса, якія будуць пастаўляць у асноўным ялавічыну на расійскі рынак, і сем малаказаводаў, якія будуць пастаўляць на расійскі рынак натуральнамалочную прадукцыю", — заявіў Ткачоў.

Па яго словах, перамовы наконт зняцця санкцыяў з астатніх беларускіх прадпрыемстваў пройдуць праз 7-10 дзён. 

Ткачоў падкрэсліў, што Расія чакае, каб Беларусь узмацніла маніторынг і кантроль за сыравінай і гатовай прадукцыяй. Беларусы, маўляў, паабяцалі, але расіяне таксама будуць сачыць за сітуацыяй. 

Рассельгаснагляд з 19 траўня забараніў увоз малочнай прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай называліся неаднаразовыя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў ЕўрАзЭС, паказчыкаў бяспекі і паўторнае выяўленне рэштак антыбіётыкаў у малочнай прадукцыі.

Акрамя таго, з 15 траўня да дзевяці прадпрыемстваў Беларусі ўведзены рэжым ўзмоцненага кантролю, бо расійскі бок выявіў парушэнні ў вытворчасці малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі