Расія зачыніць межы з 18 сакавіка да 1 траўня

Расія зачыніць межы з 18 сакавіка да 1 траўня

Расія часова зачыніць мяжу для ўсіх замежнікаў з 00:00 18 сакавіка да 00:00 1 траўня 2020 года. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Расійскай Федэрацыі.

Прэс-служба расійскага ўрада адзначае, што 15-16 сакавіка расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін правёў тэлефонныя размовы са сваімі калегамі з Беларусі (двойчы), Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Ён паінфармаваў пра меры, якія расійскія ўлады прымаюць для барацьбы з распаўсюдам каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі