Расія ўвяла санкцыі супраць ЗША

Расія ўвяла санкцыі супраць ЗША

Расія абвясціла пра ўвядзенне санкцыяў супраць ЗША. З 1 жніўня амбасада ЗША не зможа карыстацца ўсімі складскімі памяшканнямі на Дарожнай вуліцы ў Маскве і дачай ў Срэбным Бары. Да 1 верасня Штаты мусяць скараціць лік дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў, якія працуюць у Расіі, да 455 чалавек, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Расіі.

У каментары расійскім журналістам прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў патлумачыў, што Крэмль вырашыў не чакаць, пакуль прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпіша закон пра ўзмацненні санкцый супраць Расіі. 

"У дадзеным выпадку большае значэнне, напэўна, уяўляе тая форма, якая ўжо выйшла пасля Сената. Тэхналагічна гэтая форма падаецца амаль канчатковай", — цытуе "Новая газета" словы Пяскова.

Як паведамлялася раней, 22 ліпеня Кангрэс ЗША апублікаваў ўзгоднены законапраект аб узмацненні санкцый супраць Расіі, Ірана ды Паўночнай Карэі. У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца пра неабходнасць процідзейнічаць будаўніцтву газаправода "Паўночны струмень-2", які ідзе праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі