Вы тут

Расія прапануе кампенсаваць Беларусі за падатковы манеўр 60-70 мільёнаў долараў

Расія не дасць Беларусі вялікай кампенсацыі за падатковы манеўр / БЕЛТА

У 2020 годзе Расія можа кампенсаваць за падатковы манеўр у нафтавай галіне каля 60-70 мільёнаў долараў. Такую лічбу ў інтэрв'ю агенцтву Reuters назваў намеснік міністра фінансаў Расіі Аляксей Сазанаў.

"Механізм кампенсацыі вырашаецца на высокім узроўні. Ён абмяркоўваецца толькі на 2020 год. Гэта будуць невялікія лічбы, наўрад ці болей за 60-70 мільёнаў долараў", — падзяліўся падрабязнасцямі чыноўнік.

Дарэчы, па выніках 2019 года канцэрн "Белнафтахім" паведамляў, што страты беларускіх НПЗ ад расійскага падатковага манеўру склалі 320 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.