Расія працягнула харчовае эмбарга

Расія працягнула харчовае эмбарга

Расія працягнула харчовае эмбарга. Дакумент аб працягненні забароны на ўвоз у Расійскую Федэрацыю асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія раней наклалі санкцыі на Расію, падпісаў прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. Абмежаванні датычаць краін ЕС, ЗША, Канады, Аўстраліі, Нарвегіі, Украіны, Албаніі, Чарнагорыі, Ісландыі і Ліхтэнштэйна. Санкцыі супраць РФ былі ўведзеныя ў 2014 годзе ў адказ на яе дзеянні ва Украіне. У адказ Расія абмежавала імпарт з краін, якія ўвялі санкцыі. Эмбарга распаўсюджваецца на каўбасы, рыбу, морапрадукты, мяса, гародніну, садавіну, малочныя прадукты, нагадвае сайт ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі