Вы тут

Расія пералічыла Беларусі 500 млн долараў, але ў расійскіх рублях

Расійскія рублі / pixabay.com

Расія пералічыла Беларусі чарговы транш крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў, але ў расійскіх рублях. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны.

Грошы чакаліся да канца чэрвеня, але паступілі ўжо ў пачатку месяца.

Улады дамовіліся пра крэдыт у памеры 1 млрд долараў у снежні мінулага года. Ён мусіў паступіць двума траншамі. Першы транш паступіў ужо ў канцы 2020-га. Другі транш чакаўся доўга — пра яго бясконца дамаўляліся ўрады, а нядаўна — Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.