Расія пагражае новымі забаронамі на ўвоз мяса з Беларусі

Рассельгаснагляд можа забараніць пастаўкі мяса з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Як заявіў намеснік кіраўніка службы Яўген Непаклонаў, адпаведныя кансультацыі з беларускімі калегамі плануецца правесці на наступным тыдні.

Паводле яго слоў, калі беларускі бок не зробіць неабходных захадаў, то Рассельгаснагляд будзе вымушаны ўвесці абмежаванні.

Непаклонаў таксама заявіў, што ў апошні час ведамства рэгулярна выяўляе парушэнні ў малочнай прадукцыі беларускай вытворчасці. Сярод парушальнікаў ён адзначыў гомельскае прадпрыемства “Мілкавіт”, Лепельскі малочна-кансервавы камбінат, ваўкавыскую кампанію “Беллакт”, ААТ “Бабушкина крынка” і некаторых іншых, піша Gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі