Расія падазрае Беларусь у рээкспарце "сырападобнай прадукцыі" з Украіны

Расія падазрае Беларусь у рээкспарце "сырападобнай прадукцыі" з Украіны

У ліпені-жніўні 2016 года Беларусь закупіла ва Украіне больш за 4000 тон сырных прадуктаў. Прычым значная частка гэтай прадукцыі магла быць потым перапраўленая ў Расію, лічаць спецыялісты расійскага "Саюзмалака". Яны спасылаюцца на тое, што спажыванне гэтай прадукцыі ў самой Беларусі не вырасла. Піша milknews.ru са спасылкай на аналітычную запіску "Саюзмалака", якую ведамства даслала на адрас Расспажыўнагляду і Рассельгаснагляду.

Як палічыцлі расійскія спецыялісты, са студзеня па чэрвень 2016 года з Украіны ў Беларусь было было пастаўлена 198 тон сырападобнай прадукцыі. А з другога паўгоддзя ўкраінскі экспарт сыроў у Беларусь рэзка вырас. Напрыклад, за ліпень і жнівень у Беларусь было пастаўлена больш за 4000 тон такой прадукцыі: 1546 тон у ліпені ды 2545 тон — у жніўні.

Расійскія эксперты звяртаюць увагу на тое, што гэтая "сырападобная прадукцыя" робіцца з раслінных тлушчаў.

Пры гэтым спажыванне гэтай прадукцыі ў самой Беларусі не павялічылася. Таму эксперты "Саюзмалака" прыходзяць да высновы, што значная частка гэтай прадукцыі з пераклеенымі этыкеткамі пастаўляецца ў Расію. А гэта з'яўляецца парушэннем санкцыяў, якія забараняюць экспарт украінскіх сыроў у Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі