Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне

Пасля ракетнага ўдару / t.me/censor_net
Пасля ракетнага ўдару / t.me/censor_net

23 лістапада Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне, піша hromadske.ua. Ракеты запусцілі самалёты стратэгічнай авіяцыі РФ. Атака зноў здзейснена на інфраструктурныя аб'екты. У некаторых гарадах знікла святло (напрыклад, цалкам у Львове, у Адэскай вобласці), вада. У Харкаве спынілася метро. Па ўсёй Украіне затрымліваецца рух цягнікоў. Парушаная праца ўкраінскіх АЭС.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведамляе, што ракета трапіла ў адзін з інфраструктурных аб'ектаў у сталіцы, у некаторых раёнах знікла святло. Ракеты, як і падчас ранейшых абстрэлаў, траплялі і ў жылыя дамы. Ёсць загінулыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі