Расія хоча надаць беларускім самалётам магчымасць несці ядзерную зброю

Су-25 узброеных сіл Беларусі
Су-25 узброеных сіл Беларусі

Расія пакуль не плануе ствараць на тэрыторыі Беларусі аб'ектаў для захоўвання ядзерных боезарадаў. Аднак плануецца пастаўка "Іскандэраў" падвойнага абсталявання і пераабсталяванне самалётаў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі, пад ядзерныя зарады. Пра гэта заявіў у ААН намеснік дырэктара дэпартамента па нераспаўсюджанні і кантролі над узбраеннямі МЗС РФ Канстанцін Варанцоў.

"На гэтым этапе размова ідзе выключна пра перадачу рэспубліцы Беларусь комплексаў "Іскандэр-М" падвойнага абсталявання з ракетамі ў звычайным рыштунку, а таксама пра наданне частцы беларускіх самалётаў Су-25 тэхнічнай магчымасці несці ядзерную зброю", — сказаў Варанцоў на пасяджэнні Першага камітэта Генеральнай Асамблеі. ААН.

Пра тое, што на беларускай тэрыторыі трэба размясціць ядзерную зброю, рэгулярна паўтарае Аляксандр Лукашэнка. Ён даўно ўжо шкадуе, што ў канцы 1990-х падтрымаў вывад ЯЗ з Беларусі, які ўзгаднілі ягоныя папярэднікі. Ваенны аналітык Ігаль Левін лічыць, што такім чынам Лукашэнка спрабуе падстрахавацца на выпадак, калі падтрымка Расіі скончыцца: маючы над галавой "ядзерны парасон", у такой сітуацыі можна больш упэўнена адчуваць сябе на перамовах з Захадам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі