Расія і Украіна ноччу абмяняліся ўдарамі, ёсць пападанні і пацярпелыя

Пажар на суднарамонтным заводзе ў Севастопалі /@razvozhaev

Пажар на суднарамонтным заводзе ў Севастопалі /@razvozhaev / @razvozhaev

У акупаваным Севастопалі гэтай ноччу гучалі выбухі. У Мінабароны Расіі кажуць, што гэта УСУ нанеслі ўдар дзесяццю крылатымі ракетамі. Мэтай быў суднарамонтны завод імя С. Арджанікідзэ ў Севастопалі. Акрамя таго, яшчэ тры ўкраінскія безэкіпажныя катары атакавалі атрад караблёў Чарнаморскага флоту на пераходзе морам. Беспілотныя катары былі знішчаныя, збітыя і сем з дзесяці ракет. Але "у выніку пападання крылатых ракет праціўніка атрымалі пашкоджанні два караблі, якія знаходзяцца на рамонце", — прызналі ў расійскім Мінабароны.

Пра пажар на заводзе паведаміў і прадстаўнік акупацыйных уладаў Севастопаля Міхаіл Развазжаеў. Паводле яго, ёсць пацярпелыя — 24 чалавекі. У чатырох — стан сярэдняй ступені цяжкасці.

Гэтай ноччу расіяне таксама нанеслі ўдар. Яны выпусцілі па тэрыторыі Украіны некалькі груп беспілотнікаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным Telegram-канале паветраных сіл Украіны. Мэтай атакі зноў стала Адэская вобласць, у прыватнасці, Ізмаільскі раён.

"На жаль, ёсць пападанне. Зафіксаваныя пашкоджанні прыпартовой і іншай грамадзянскай інфраструктуры", напісаў раніцу кіраўнік Адэскай адміністрацыі Алег Кіпер. Вядома пра 6 пацярпелых: тры чалавекі ў цяжкім і трое — у сярэдне-цяжкім стане. Яны дастаўленыя ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі