Расія дазволіла Беларусі экспартаваць нафтапрадукты праз усе свае парты

Расія дазволіла Беларусі экспартаваць нафтапрадукты праз усе свае парты

Расія дазволіла Беларусі экспартаваць нафтапрадукты праз усе свае парты — а не толькі праз Усць-Лугу і іншыя ў Паўночна-Заходнім рэгіёне РФ, як было раней. Гэта, магчыма, дазволіць Мінску выйсці на нейкія новыя рынкі "далёкай дугі". 

А таксама гэта можа быць выкарыстана ў "шэрых" схемах, калі санкцыйныя нафтапрадукты з Расіі будуць экспартавацца пад выглядам беларускіх. Справа ў тым, што пад заходнія санкцыі трапіла не ўся беларуская нафтавая прамысловасць, а толькі завод "Нафтан" на поўначы краіны. А Мазырскі НПЗ працягвае вырабляць прадукцыю на экспарт, нягледзячы на тое, што 42,5% яго акцый належаць кампаніі "Слаўнафта" (якой, у сваю чаргу, валодаюць "Раснафта" і "Газпрам нафта").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі