Расія абвяргае звесткі пра забарону беларускай солі

Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд) не абмяжоўвала рэалізацыю солі беларускіх і ўкраінскіх вытворцаў. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара службы Ганну Сяргееву.

Раней з'явіліся звесткі, што ведамства ў некалькіх рэгіёнах Расіі рэкамендавала адмовіцца ад продажу солі беларускай і ўкраінскай вытворчасці. Спецыялісты службы выявілі, што харчовая соль украінскіх вытворцаў "Арцёмсоль" і "Славянская соль", а таксама беларускаіх "Мазырсоль" і "Белкалій" не адпавядае патрабаванням да харчовай прадукцыі. Парушэнні былі дапушчаныя па змесце розных дамешкаў і ёду, а таксама па арганалептычных паказчыках. Пры гэтым соль з Беларусі і Украіны займае 56% расійскага рынку.

Па словах прэс-сакратара Расспажыўнагляду, некаторыя рэгіянальныя ўпраўленні ведамства накіравалі ў гандлёвыя сеткі лісты з просьбай даць інфармацыю пра наяўнасць гэтай прадукцыі на паліцах. Аднак у гэтых лістах "не было рэкамендацый па забароне рэалізацыі", адзначыла яна.

Фота — hronika.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі