Расія абмяркуе кампенсацыю за падатковы манеўр у рамках Саюзнай дзяржавы

Расія абмяркуе кампенсацыю за падатковы манеўр у рамках Саюзнай дзяржавы

Расійская Федэрацыя і Беларусь дамовіліся працягнуць кансультацыі пра кампенсацыю Беларусі за падатковы манеўр у расійскай нафтавай галіне з улікам іншых фактараў узаемаадносін. З такой заявай перад расійскім журналістамі выступіў першы віцэ-прэм'ер РФ, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, перадае ria.ru.

Па яго словах, пытанне будзе разглядацца ў больш шырокім фармаце, чым проста кампенсацыя за падатковы манеўр. "Больш шырокі фармат з пункту гледжання пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца не толькі вузка — падатковы манеўр, а больш шырокія пытанні: у частцы будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, якое вызначана дамовай 1999 года", — патлумачыў расійскі чыноўнік.

Раней паведамлялася, што на перамовах 11 снежня ў Маскве расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак адмовіўся абмяркоўваць з дэлегацыяй Мінска кампенсацыю за падатковы манеўр. Козак прапанаваў працягнуць перамовы пасля таго, як будуць прынятыя рашэнні па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы. 

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 13:12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі