Рашэнне па справе журналіста Арцёма Маёрава агучаць у пятніцу

Рашэнне па справе журналіста Арцёма Маёрава агучаць у пятніцу

Рашэнне па справе журналіста газеты "Белорусы и рынок" Арцёма Маёрава агучаць у пятніцу, 21 траўня, у 9:30. Ён знаходзіцца за кратамі трэці дзень, і будзе далей знаходзіцца на Акрэсціна да заўтра. Журналіст быў затрыманы раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.by. У пратаколе сказана, што міліцыянер заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на "прафілактычную размову", а той у адказ пачаў "лаяцца" і "размахваць рукамі".

У чацвер адміністрацыйную справу аб "дробным хуліганстве" разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска. Былі заслуханыя сведкі.

Рашэнне па справе журналіста Арцёма Маёрава агучаць у пятніцу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі