Расіяне ўначы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, ёсць загінулыя

Наступствы начной атакі на Адэсу / facebook.com/OperationalCommandSouth
Наступствы начной атакі на Адэсу / facebook.com/OperationalCommandSouth

Прынамсі тры чалавекі загінулі, яшчэ 13 атрымалі раненні ў выніку начнога ракетнага ўдару расіян па Адэсе. Ракеты "Калібр" былі выпушчаныя з караблёў у Чорным моры. Украінскае аператыўнае камандаванне "Поўдзень" кажа, што з чатырох ракет дзве ўдалося збіць. Яшчэ адна з ракет трапіла ў склад гандлёвай сеткі. Трое супрацоўнікаў склада загінулі, яшчэ 7 атрымалі раненні. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі, на месцы працягваюць працаваць ратавальнікі, піша Hromadske.

Акрамя таго, ад падзення аскепкаў і выбухной хвалі ў Адэсе былі пашкоджаныя бізнэс-цэнтр, навучальная ўстанова, жылы комплекс і крамы ў цэнтры горада. Там, паводле папярэдніх звестак, раненні атрымалі яшчэ 6 чалавек.

Сёння раніцай таксама стала вядома, што павялічылася колькасць ахвяр атакі на Крывы Рог, якую расіяне зладзілі ў ноч на аўторак, 13 чэрвеня. Адна з ракет, нагадаем, трапіла ў пяціпавярхоўку. Уначы ад атрыманых траўмаў памёр яшчэ адзін мужчына. У выніку агульная колькасць загінулых дасягнула 12 чалавек. Яшчэ 36 чалавек атрымалі раненні. Сёння ў Крывым Рогу аб'яўлены дзень жалобы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні распавёў, што ў ракеце, якой Расія ўдарыла па Крывым Рогу, было блізу 50 замежных кампанентаў. У асноўным гэта мікраэлектроніка. З ягоных слоў, украінскі бок "чакае высноў і хуткіх дзеянняў, якія спыняць расійскі ракетны тэрор".

Россияне ночью нанесли ракетный удар по Одессе, есть погибшие
У Адэсе працягваецца разбор завалаў / @facebook.com/OperationalCommandSouth

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі