Рар: Па выніках мінскай сустрэчы на Данбасе можа з'явіцца "трэцяя сіла"

Мінскія перамовы — гэта рэальны шанец разблытаць канфлікт на Данбасе. Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё заявіў вядомы нямецкі палітолаг Аляксандр Рар. Ён лічыць, што кожны з бакоў яшчэ можа захаваць свой твар.

Рар: "Парашэнка ўжо зразумеў, што вайну трэба спыніць любымі шляхамі. Не здавацца, не капітуляваць, але пагадзіцца з тым, што Данецк і Луганск пэўны час не будуць кантралявацца кіеўскім урадам, кіеўскай уладай".

Эксперт не выключае, што калі перамовы ў Мінску будуць паспяховымі, то на Данбасе можа з'явіцца "трэцяя сіла", якая развядзе бакі канфлікту — ўкраінскія войскі і ўзброеныя фармаванні прарасійскіх баевікоў. Найхутчэй гэта будуць блакітныя каскі ААН. У якасці міратворцаў на Данбас могуць паслаць тых жа сербаў, якія "псіхалагічна блізкія абодвум канфліктуючым бакам", мяркуе Рар.

Нагадаем, 11 лютага ў Мінску пройдзе сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. У ёй мусяць узяць удзел канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Чаму перамовы 11 лютага ў Мінску называюць "Нармандскім фарматам"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі