Апублікаваны рэйтынг самых багатых украінцаў, Парашэнка ўжо не мільярдэр

Вайна непасрэдна паўплывала на актывы мільярдэраў / pixabay.com
Вайна непасрэдна паўплывала на актывы мільярдэраў / pixabay.com

Forbes Ukraine апублікаваў рэйтынг самых багатых украінцаў. Вайна непасрэдна паўплывала на іх актывы. З лютага 2022-га яны страцілі больш за 20 мільярдаў долараў.

На першым месцы — Рынат Ахметаў з $4,4 млрд. Сёлета ён страціў больш за іншых, бо на 24 лютага меў 13,7 млрд долараў. Другі і трэці радок рэйтынгу занялі прадстаўнікі IT-сектара — Максім Літвін і Аляксей Шаўчэнка, якія валодаюць кампаніяй Grammarly. У іх было каля 4 млрд долараў, цяпер — $2,3 млрд.

Экс-прэзідэнт Пятро Парашэнка нават не ў першай дзясятцы. Калі на пачатак вайны ён валодаў 1,6 млрд долараў, то цяпер — $730 млн. Парашэнка ўжо не доларавы мільярдэр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі