Украінцы найбольш давяраюць войску, прэзідэнт — на шостым месцы

Украінскія вайскоўцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінцы найбольш давяраюць войску, прэзідэнт — на шостым месцы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай службай "Цэнтр Разумкова". Як піша hromadske.ua, Узброеным сілам Украіны давяраюць 96% апытаных украінцаў, 88% даверу ў валанцёраў, 87% — у добраахвотнікаў, 86% — у Нацгвардыі, 85% — у ратавальнікаў. Прэзідэнту Украіны давяраюць 83% апытаных, ураду — 50%. Чыноўнікам не давяраюць 64%, палітычным партыям — 63%, судам — 59%, парламенту — 51%.

Сярод украінскіх палітыкаў найбольшы давер мае Уладзімір Зяленскі — 85%. У мэра Кіева Віталя Клічко толькі 58%, у прэм'ера Дзяніса Шмыгаля — 52%. Экс-прэзідэнту Пятру Парашэнку не давяраюць 65%, Юліі Цімашэнка — 76%. Высокі ўзровень недаверу аказаўся ў былога дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча59%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі