Сёння пройдзе разгляд апеляцыі БАТЭ па “справе Верамко”

Сёння пройдзе разгляд апеляцыі БАТЭ па “справе Верамко”

Раніцай 9 лістапада разгледзяць апеляцыю БАТЭ па “справе Верамко”. У 9.30 збіраецца Апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Як інфармуе “Прессбол”, у яго склад уваходзяць чатыры чалавекі: адвакат Аляксандр Назараў (старшыня), адвакат Яўген Маліноўскі, прадпрымальнік Андрэй Балабін і тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі.

Барысаўчанам могуць вярнуць 3 ачкі, забраную ў іх перамогу над “Слуцкам” (6:0). За прысутнасць у заяўцы на гэтую гульню брамніка Сяргея Верамко, які нават не выйшаў на поле, БАТЭ пакаралі тэхнічным паражэннем з лікам 0:3. Справа ў тым, што Верамко несвоечасова заплаціў штраф за ранейшую дыскваліфікацыю.

БАТЭ вядзе цяжкую барацьбу за “золата” чэмпіянату Беларусі з салігорскім “Шахцёрам” і мінскім “Дынама”. Да фінішу засталіся два тура. У “Шахцёра” 65 ачкоў, у “Дынама” — 62, у БАТЭ — 61. У выпадку вяртання трох ачкоў, барысаўчане выходзяць на другое месца з 64 ачкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі