Раніцай 15 студзеня ў працы АРІП магчымы збой

Раніцай 15 студзеня ў працы АРІП магчымы збой

Раніцай 15 студзеня ў працы АРІП магчымы збой. Сэрвіс паведамляе, што з 06:30 да 07:00 будуць праводзіцца планавыя працы. З-за гэтага аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Разлік" можа быць недаступная.

Як інфармавала Еўрарадыё, збой у працы АРІП адбыўся раніцай у аўторак. Карыстальнікі не маглі праз сістэму аплаціць тавары і паслугі. Працягвалася гэта ад 8-й гадзіны да 08:45.

У кантакт-цэнтры АРІП паведамілі, што "былі прыняты ўсе неабходныя меры для выпраўлення дадзенай сітуацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі