У працы АРІП зранку 14 студзеня адбыўся збой

У працы АРІП зранку 14 студзеня адбыўся збой

Збой у працы АРІП адбыўся зранку ў аўторак, 14 студзеня, піша TUT.by. 

Па словах карыстальнікаў, яны не маглі аплаціць тавары і паслугі праз сістэму АРІП. Людзі атрымлівалі паведамленне: "Не атрымалася злучыцца з сэрвісам АРІП". 

Плацяжы сталі праходзіць праз сістэму толькі каля 9-й гадзіны. 

У кантакт-цэнтры АРІП паведамілі, што аб праблеме ведаюць, спецыялісты займаюцца яе выпраўленнем. Па словах супрацоўнікаў, сістэма працуе запаволена. Карыстальнікам рэкамендуюць здзейсніць плацяжы крыху пазней. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі