Вы тут

Раман Галоўчанка ацаніў урад як "абсалютна баяздольны"

Раман Галоўчанка, Ігар Сергеенка і Сяргей Румас / БЕЛТА

Новы прэм'ер-міністр ацаніў урад як "абсалютна баяздольны". Пра гэта Раман Галоўчанка заявіў падчас прадстаўлення кіраўнікам дзяржорганаў і супрацоўнікам апарата Савета міністраў.

Новага прэм'ер-міністра чыноўнікам прадстаўляў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка

Сваё прызначэнне на пасаду кіраўніка ўрада ў сённяшняй сітуацыі Галоўчанка назваў выклікам. "Як сказаў прэзідэнт, у нас унікальны выпадак, калі накладваюцца некалькі ўмоўных "пандэмій" — па лініі аховы здароўя, эканамічная, выбарная, ідэалагічная, калі актывізаваліся ўсе магчымыя ворагі і праціўнікі. Тым больш адказная наша місія і задача працаваць менавіта ў такіх умовах. Рады, што касцяк урада захаваўся, склад абсалютна баяздольны", — перадае БЕЛТА яго словы. 

Раней Галоўчанка ўзначальваў Дзяржкамваенпрам. Напэўна, таму і ўрад ён ацэньвае як баявую адзінку. 

Ён заявіў, ў новых умовах трэба змяніць стыль і метады працы. Галоўчанка лічыць, што ў працы нельга дапускаць прамаруджвання, працаваць трэба больш аператыўна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.