Вы тут

Раман Бяссмертны: я неўязны ў Беларусь

Раман Бяссмертны / Сяргей Нужненка, lb.ua

Кіраўнік палітычнай падгрупы, які прадстаўляе Украіну ў Трохбаковай кантактнай групе на перамовах у Мінску, Раман Бяссмертны — неўязны ў Беларусь. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ўкраінскаму выданню lb.ua. 

"Напрыклад, я неўязны ў Беларусь. І тое, што беларусы прапусцілі мяне на пасяджэнні ТКГ — гэта толькі Госпад Бог і людзі ведаюць, як гэта забяспечвалі, колькі намаганняў было зроблена", — падзяліўся ўражаннямі ўкраінскі палітык.

Па словах Бяссмертнага, група, якая вядзе перамовы ў Мінску, не мае ў Кіеве дакладна прапісаных паўнамоцтваў. "Я Раман Бяссмертны: так, былы віцэ-прэм'ер, але зараз гэта проста грамадзянін Украіны, якому трэба супрацоўнічаць з Міністэрствам юстыцыі, кабінетам міністраў, Саветам нацыянальнай бяспекі і абароны і Міністэрствам абароны. І каб не сказалі "Хто ты? Ідзі адсюль", я і ўзяў задачу падрыхтаваць адпаведны дэкрэт і надаць групе статус", — дадаў ён.

Як распавядала Еўрарадыё, былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны на пачатку ліпеня быў уведзены ў склад Трохбаковай кантактнай групы. Гэта было зроблена рашэннем прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага