Рагачук: у Брэсце 300 чалавек хварэюць на COVID-19

Рагачук: у Брэсце 300 чалавек хварэюць на COVID-19

У Брэсце павялічваецца колькасць хворых на COVID-19, напісаў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

"Так, па стане на 31 жніўня ў гарадскіх установах аховы здароўя амбулаторна лечыцца каля 300 чалавек (у асноўным у лёгкай форме), узрасла таксама і колькасць шпіталізаваных", — паведміў чыноўнік.

Ён заклікае жыхароў горада прышчапляцца вакцынамі ад COVID-19. "На 31 жніўня ў Брэсце вакцынавана 70,2% насельніцтва, бустарную вакцынацыю прайшлі 101 313 чалавек з завершаным курсам вакцынацыі (49,7% ад вакцынаваных)", — прыводзіць статыстыку Рагачук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі