Рабства за ўласныя ж грошы: сацыяльная дзяржава не працуе

Ствараюцца ўмовы, пры якіх складана змяніць сваё жыццё / pixy.org​
Ствараюцца ўмовы, пры якіх складана змяніць сваё жыццё / pixy.org​

Беларуская мадэль дзяржавы заганяе людзей у наёмнае рабства і не дазваляе змяніць жыццё так, як хацелася б грамадзянам, упэўнены старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі.

Як вызначыць наёмнае рабства і як яно звязана з "бясплатнай" адукацыяй, эканаміст распавёў у стрыме Еўрарадыё. Таксама эксперт падзяліўся меркаваннем, як улады будуць спраўляцца з дзярждоўгам.

Мы сабралі самае цікавае з стрыму.


Пагаршаць жыццё можна колькі заўгодна, калі вы не можаце пайсці

Беларуская сацыяльная сістэма — пераемніца сістэмы Савецкага Саюза, дзе і было ўзаконена наёмнае рабства, адзначае Леў Львоўскі.

— Звычайна мы ўяўляем сабе людзей у кайданах, якія не могуць нічога вырашаць у сваім жыцці. Сістэма наёмнага рабства — гэта сістэма, якая прывязвае вас да пэўнага працадаўцы. Робіць так, каб вы разумелі, што не можаце перайсці на іншую працу, не можаце змяніць сваё жыццё.

Калі паглядзець на сістэму кантрактаў, то можа здацца, што ў нас гнуткая сістэма на рынку працы. Дзе кожны чалавек вольны вырашаць, дзе яму працаваць і змяніць працу лёгка.

Насамрэч у нас цэлая сістэма прывязвае чалавека да пэўнага месца працы. Гэта і так званае бясплатнае навучанне, за якое людзей прымушаюць адпрацоўваць. Паслухайце нядаўнюю ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі вырашыць праблему з недахопам лекараў тым, што прымусіць іх адпрацоўваць 10 гадоў пасля выпуску.

Гэта і сістэма "пад'ёмных". У жніўні [2020 года. — Еўрарадыё] некаторыя работнікі МНС і міліцыі, якія хацелі звольніцца, не маглі гэтага зрабіць. Яны збіралі данаты, каб літаральна заплаціць адкупныя, каб звольніцца.

Гэтая ж сістэма прывязвае людзей да заводаў. Вам плацяць недастаткова вялікую зарплату, але даюць інтэрнат. Як толькі вы пойдзеце з завода, у вас забіраюць інтэрнат.

У нас у краіне дэ-факта няма дапамогі па беспрацоўі. Гэта значыць, вы апынаецеся на вуліцы без якой-небудзь падушкі бяспекі. Значыць, змяніць працу практычна немагчыма.

У цяперашних сацыяльных сістэмах выгоды, якія вам дае дзяржава, то бок грамадства праз падаткаплатнікаў, гэта выгоды, якія павінны быць прывязаныя да вашага статусу. Да даходу або колькасці дзяцей, якія ў вас ёсць.

Калі вашыя выгоды прывязаныя да прадпрыемства, гэта значыць, што вы выбываеце са свету рынкавай канкурэнцыі за вашу працу. Уладальнік прадпрыемства — звычайна дзяржава — лічыць, што колькі заўгодна можна пагаршаць вам умовы, бо вы ўсё роўна не зможаце пайсці да канкурэнта.


"Бясплатная" адукацыя ўжо аплачана, але трэба адпрацаваць

Рабство за свои же деньги: социальное государство не работает
Пасля вучобы маладыя спецыялісты могуць трапіць на працу, якую не выбіралі / Еўрарадыё

Леў Львоўскі падкрэслівае, што нічога бясплатнага не бывае. Таму беларускую адукацую больш правільна называць салідарнай. Бо сродкі на усё "бясплатнае" бяруцца з падаткаў беларусаў.

— У нас сапраўды ёсць салідарная медыцына. Вы ідзяце ў бальніцу і атрымліваеце неабходныя паслугі ў меру наяўных рэсурсаў. З адукацыяй усё горш.

Доўгія гады практыкуецца сістэма адпрацовак. Між іншым, яны забароненыя некаторымі міжнароднымі канвенцыямі, накіраванымі супраць рабства і наёмнага рабства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі