Работнік "Белкамунмаша" нанёс прадпрыемству страты на 14,8 млрд рублёў

Службовая асоба "Белкамунмаша" падазраецца ў прычыненні істотных стратаў дзяржаўным інтарэсам і нанясенні стратаў кампаніі на 14,8 млрд рублёў. Займаючы адказнае становішча на прадпрыемстве, з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці было дадзена заведама незаконнае ўказанне падначаленым работнікам на падрыхтоўку і падпісанне дакументаў па рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства (трамвайных вагонаў) на адрас расійскага суб'екта гаспадарання.

Згодна з зацверджанай генеральным дырэктарам холдынгу службовай інструкцыяй, у абавязкі кіраўніка ўваходзіла забеспячэнне эканамічнай бяспекі па здзелках і ажыццяўленне кантролю па адгрузцы прадукцыі. Аднак ён злоўжыў дадзенымі правамі і службовымі паўнамоцтвамі, ведаючы аб наяўнасці дэбіторскай запазычанасці на расійскім прадпрыемстве, даў указанне адпусціць вагоны без паступлення папярэдняй аплаты ў памеры 20% ад кошту прадукцыі.

Вядома, што расійскі суб'ект гаспадарання на сёння з'яўляецца банкрутам, разлік за атрыманую прадукцыю не ажыццявіў, і не вярнуў яе. У дачыненні работніка "Белкамунмаша" распачалі крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, паведамляе прэс-служба МУС.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі