Пытанні ў заданнях ЦТ мяняць праз каранавірус не будуць

Пытанні ў заданнях ЦТ мяняць праз каранавірус не будуць

Хаця вясновыя вакацыі сёлета ў школьнікаў зацягнуліся на тры тыдні замест аднаго, але заданні цэнтралізаванага тэставання праз гэта мяняць не будуць. Пра гэта першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава распавяла ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка". 

"Прынятая спецыфікацыя тэсту па вучэбным прадмеце для правядзення цэнтралізаванага тэставання. Тэсты складзеныя па школьнай праграме, якую вучань павінен асвоіць незалежна ад таго, якім чынам ён вучыўся — вочна або завочна", — падкрэсліла чыноўніца.

Паводле яе слоў, пераносіць ЦТ сёлета таксама не плануецца — яно пройдзе ў раней вызначаныя тэрміны. А вось трэці этап рэпетыцыйнага тэставання падоўжаны амаль на месяц — да 24 траўня. 

Парогавыя значэнні ЦТ пры паступленні павышаць таксама не будуць. "Яны захаваныя на ўзроўні мінулага года. Напрыклад, прахадны бал для беларускай і рускай моў на нефілалагічныя спецыяльнасці — ад 10, на філалагічныя — ад 20. На прыродазнаўча-навуковы блок (фізіка, матэматыка, хімія і біялогія) прахадны бал для профільнага прадмета — 20, на няпрофільныя — 10", — удакладніла Старавойтава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі