Вы тут

“Пытаннечкі” #1: нечакана смелы Андрэй Дзмітрыеў

Андрэй Дзмітрыеў і Зміцер Лукашук / Еўрарадыё

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У першым выпуску праграмы — сустаршыня грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

Ці не занадта смела Дзмітрыеў пачаў сябе паводзіць адразу пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты і ў чым прычына гэтай смеласці? Ці гатовы палітык зняцца з выбараў і на якіх умовах? Ці змяніў ён сваё негатыўнае стаўленне да пратэстаў і да магчымай "Плошчы-2020"? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Андрэй Дзмітрыеў, 41 год. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, бакалаўр палітычных навук. Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў кіраўніком выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, а на выбарах 2015 года — кіраўніком штаба Таццяны Караткевіч. Жанаты, гадуе трох сыноў.

Кандыdating #9: дамоваздольны апазіцыянер Андрэй Дзмітрыеў

           Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.