Пяткевіч пахвалілася беларускай навукай. Але факты гавораць пра іншае

Беларуская навука адчувае сябе не вельмі

Беларуская навука адчувае сябе не вельмі / CBS

Беларусь “уваходзіць у элітны пул краін з развітой навуковай інфраструктурай”. Прынамсі, так мяркуе намкіраўніцы АП Наталля Пяткевіч. Але факты не пацвярджаюць поспехаў беларускай навукі.

Напрыклад, у рэйтынгу International Science Ranking Беларусь займае 72 месца. Наперадзе нават Ліван і Ірак.

Пяткевіч пахвалілася беларускай навукай. Але факты гавораць пра іншае

А ў AD Scientific Index Беларусь займае 87 месца. Наперадзе ў тым ліку Эфіопія і Гана.

Нарэшце, у табліцы ўплывовага часопіса Nature, які падлічвае ўнёсак навукоўцаў розных краін, Беларусь займае 92 месца. Навукоўцы з Бацваны і Пуэрта-Рыка зрабілі больш артыкулаў, чым прадстаўнікі краіны “з развітой навуковай інфраструктурай”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі