Пяскоў адказаў Лукашэнку: ніхто не адмаўляе, што беларусы і рускія — браты
Дзмітрый Пяскоў справа. Фота: Reuters
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што "братэрскі характар" адносінаў народаў Беларусі і Расіі "наўрад ці стане адмаўляць хто-небудзь у Маскве ці ў Мінску". Гэтыя словы прагучалі падчас размовы з журналістамі перад пачаткам перамоваў Лукашэнкі і Пуціна ў маскоўскім Крамлі.
Такім чынам, Пяскоў завочна адказаў Лукашэнку на заявы, якія прагучалі напярэдадні. 24 снежня кіраўнік Беларусі правёў у Мінску нараду, на якой заўважыў, што ў Расіі Беларусь больш не лічаць "брацкай дзяржавай": "нібыта прыйшлі новыя людзі, для якіх гэтае паняцце непрымальнае".
"Мы кажам, што вы наш сусед, наш саюзнік, але ў апошні час давер страчаны. Усе гэтыя растваральнікі, санкцыёнка ідзе да нас, падакцызныя тавары — цыгарэты нашы рынкі запаўняюць", — пералічыў Сілуанаў прэтэнзіі да беларускага боку, падкрэсліўшы, што інтэграцыйныя дамоўленасці паміж дзвюма краінамі, дасягнутыя ў 1999 годзе, не выконваюцца.