Сілуанаў: Апошнім часам Расія страціла давер да Беларусі

Сілуанаў: Апошнім часам Расія страціла давер да Беларусі

Беларусь перыядычна парушае мытны рэжым з Расіяй. З такой заявай выступіў першы віцэ-прэм'ер Расіі, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, перадае ТАСС.

"Мы кажам, што вы наш сусед, наш саюзнік, але ў апошні час давер страчаны. Усе гэтыя растваральнікі, санкцыёнка ідзе да нас, падакцызныя тавары — цыгарэты, нашы рынкі запаўняюць", — выказаў ён прэтэнзіі.

Сілуанаў лічыць, што афіцыйны Мінск не цалкам выконвае ўмовы саюзнай дамовы 1999 года. Той дакумент прадугледжваў стварэнне адзінай падатковай, мытнай, грашова-крэдытнай, акцызнай, эканамічнай палітыкі. Як прыклад ён згадаў тое, што ў абедзвюх краін дагэтуль няма адзінай валюты. 

Сёння ў Маскве пройдуць перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі — Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Мяркуецца, што асноўнай тэмай на іх стане кампенсацыя за расійскі падатковы манеўр і кошты на газ. Беларусь лічыць, што на расійскім падатковым манеўры губляе каля 300 мільёнаў долараў, і хоча кампенсацыі. Расійскі бок заяўляе, што нічога саюзніку не абяцаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі