Вы тут

Сёння Лукашэнка ў Маскве сустрэнецца з Пуціным: што яны будуць абмяркоўваць

Фота: Reuters

25 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Маскве. Сустрэча ёсць у графіку прэзідэнта Расіі. Як паведамляе прэс-служба Пуціна, у ходзе перамоваў кіраўнікі краінаў абмяркуюць "ключавыя пытанні двухбаковых адносін" і "перспектывы далейшага прасоўвання інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы".

На нарадзе, якая прайшла ў Мінску 24 снежня, Лукашэнка назваў перамовы, якія маюць адбыцца, няпростымі. Чыноўнікам, якія сабраліся ў Палацы Незалежнасці: прэм'ер-міністру Сяргею Румасу, кіраўніку Савета Рэспублікі Міхаілу Мясніковічу, кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай, старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку і кіраўнікам некалькіх міністэрстваў — ён прапанаваў абмеркаваць "далейшы рух у вырашэнні інтэграцыйных пытанняў, непахісна паважаючы суверэнітэт дзвюх краін і асабліва выбар народаў — расіян і беларусаў".