Вы тут

Пяскоў аб "абсалютным неўмяшальніцтве" Расіі ў справы Беларусі

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня 2020 года / Reuters

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў дыялог Пуціна і Лукашэнкі, які адбыўся ў Сочы 14 верасня, вельмі давяральным, піша ТАСС са спасылкай на тэлеканал "Расія 1". А ўзровень даверу і павагі паміж двума краінамі, сцвярджае прэс-сакратар, гарантуе неўмяшальніцтва ў справы адзін аднаго:

"У нас Саюзная дзяржава, мы бліжэйшыя саюзнікі і ўзровень ўзаемнага даверу, узаемнай павагі з аднаго боку гарантуе абсалютнае неўмяшанне ва ўнутраныя справы адзін аднаго, што неаднаразова дэманстравалася прэзідэнтам Пуціным".

Прадстаўнік Крамля адзначыў, што падчас сустрэчы не маглі не закранацца падзеі апошніх тыдняў у Беларусі. І Пуцін падтрымлівае жаданне Лукашэнкі правесці ў краіне канстытуцыйную рэформу.

"Мы ведаем ініцыятыву прэзідэнта Лукашэнкі аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы, аб запуску адпаведнага працэсу і гэтая тэматыка таксама закраналася, і гэтая ініцыятыва таксама была падтрымана прэзідэнтам Пуціным", — запэўніў Пяскоў.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы адбылася тэт-а-тэт і доўжылася больш за 4-ры гадзіны. Ніякіх заяў пасля яе кіраўнікі краін не зрабілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.