П'яны кіроўца, які спрабаваў уцячы пасля аварыі, змешчаны пад варту

П'яны кіроўца, які спрабаваў уцячы пасля аварыі, змешчаны пад варту

У Мінску ў дачыненні да 30-гадовага кіроўцы распачалі крымінальную справу. Ён не падпарадкаваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, не спыніўся і спрабаваў уцячы, учыніў дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі людзі, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

У ноч на 21 верасня на праспекце Незалежнасці ў сталіцы кіроўца "Фольксвагена" не спыніўся па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ і спрабаваў уцячы. Падчас пераследу ён не саўладаў з кіраваннем, аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з "Аўдзі". У выніку пацярпелі пасажыры, якія знаходзіліся ў салонах абодвух аўтамабіляў. Вадзіцель "Аўдзі" і адзін з пасажыраў "Фольксвагена" шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Вінаватага ў аўтааварыі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (2,34 праміле), затрымалі, ён знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай у стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў".

Фота, відэа: ДАІ, МНС

П'яны кіроўца, які спрабаваў уцячы пасля аварыі, змешчаны пад варту

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі