Пяцярых валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі затрымалі ў Мінску

Пяцярых валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі затрымалі ў Мінску

У Мінску затрымалі пяць валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі. Юрыст штаба Максім Знак мяркуе, што затрыманні адбыліся ў рамках справы пра "масавыя беспарадкі" (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

У штабе Бабарыкі называюць імёны затрыманых — Лявон Халатран, Антон Бяленскі, Арцём Панасюк, Дзмітрый Нагайчанка, Андрэй Пазняк.

"Папярэдне вядома, што іх затрымліваў ГУБАЗіК, адвакатаў да іх пакуль не дапусцілі, але абаронцам паведамілі, што следчыя дзеянні будзе ажыццяўляць упраўленне Следчага камітэта горада Мінска. Адвакатаў да іх пакуль не пусцілі, абвінавачванне не выстаўленае", — патлумачыў парталу TUT.by Максім Знак.

Па яго словах, штаб Бабарыкі не можа звязацца з часткай сваіх валанцёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі