Вы тут

Пуцін заклікаў расіян рыхтавацца да другой хвалі каранавіруса

Праверка ў Калінінградзе / Reuters

Уладзімір Пуцін заклікаў расіян рыхтавацца да другой хвалі каранавіруса. За апошнія суткі ў Расіі зафіксавалі 8,8 тысячы новых выпадкаў COVID-19 (агульная колькасць — 326 тысяч), памерлі 150 чалавек — сумны рэкорд (колькасць ахвяр складае ўжо 3249 чалавек).

У Расспажыўнаглядзе РФ лічаць, што распаўсюд каранавіруса ў Расіі "выйшаў на плато" і што чакацца "далейшае зніжэнне". Аднак мэр Масквы Сяргей Сабянін не так аптымістычна настроены. Ён заявіў, што расійскай сталіцы трэба захоўваць дзейны жорсткі абмежавальны рэжым, паколькі "лічбы шпіталізацыі яшчэ высокія", паведамляе novayagazeta.ru. Пуцін пагадзіўся, што ёсць стабілізацыя сітуацыі ў краіне, але трэба рыхтавацца да новай хвалі распаўсюду каранавіруса, якая можа адбыцца восенню — у кастрычніку-лістападзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.