Пуцін: у нас няма планаў аб'яднаць Расію і Беларусь (відэа)

Пуцін: у нас няма планаў аб'яднаць Расію і Беларусь (відэа)

7 чэрвеня Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму зрабіў гучную заяву: планаў аб'яднаць Расію і Беларусь няма. Такім чынам ён пракаментаваў чуткі, што шляхам аб'яднання краін можа быць вырашана праблема 2024 года, калі Пуцін не будзе мець права балатавацца на пасаду прэзідэнта Расіі без змены Канстытуцыі РФ.

Расійскі прэзідэнт лічыць, што "беларусы, рускія і ўкраінцы гэта адзіны народ". "Але так склалася, што мы жывём у розных краінах, розныя дзяржавы ўтварыліся, цытуе словы Уладзіміра Пуціна ria.ru. — Я ўжо шмат разоў на гэты конт выказваўся, але сёння няма ніякіх падставаў для дзяржаўнага аб'яднання, у нас няма такіх планаў, мэтаў няма".

У той жа час "ёсць план будаўніцтва саюзнай, так званай, дзяржавы", адзначыў Пуцін. Ён перакананы, што расіяне ў гэтым зацікаўлены.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 7.06:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі