Пуцін спрабуе выкарыстаць зіму як зброю ў вайне — генеральны сакратар NATO

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA

Уладзімір Пуцін спрабуе выкарыстаць зіму як зброю ў вайне ва Украіне. Пра гэта ў аўторак заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, які знаходзіцца ў Бухарэсце на саміце паўночнаатлантычнага альянсу.

"Мы павінны быць гатовыя да таго, што ў астатнюю Еўропу прыбудзе больш бежанцаў у выніку наўмыснай атакі Расіі на крытычна важныя аб'екты ва Украіне", цытуе словы Столтэнберга "Бі-Бі-Сі".

Генеральны сакратар NATO лічыць, што варта чакаць новых ракетных атак на Украіну. Паводле яго слоў, расійская армія наносіць ўдары па ўкраінскіх гарадах, таму што не можа адваёўваць тэрыторыі і супрацьстаяць прасоўванню ўкраінскіх войскаў.

“Ніхто не можа дакладна сказаць, колькі, але прэзідэнт Пуцін і Расія прадэманстравалі гатоўнасць прычыняць пакуты і такі ўзровень жорсткасці, якога мы не бачылі ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны", — кажа Енс Столтэнберг. Ён перакананы, што вайна ва Украіне прывядзе да пашырэння NATO. Столтэнберг падкрэслівае, што нельга дапусціць перамогі Расіі.

"Мы ведаем, што большая частка войнаў заканчваецца за сталом перамоваў, але тое, што адбываецца за сталом перамоваў, непарыўна звязана з тым, што адбываецца на полі бою", — заявіў генеральны сакратар NATO.

Пуцін спрабуе выкарыстаць зіму як зброю ў вайне — генеральны сакратар NATO
Уладзімір Пуцін / Карыкатура dw.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі